«Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах уласнага народа», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адбыліся сустрэчы з кіраўніком МВФ у Нью-Ёрку, а таксама ў Мінску з прадстаўнікамі, якія вядуць перамовы з нашым урадам.

«Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытанне першае — калі, у якія тэрміны, і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы», — адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў: «Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку выдатна разумелі маю пазіцыю. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, ва ўгоду каму-небудзь я не збіраюся».

«Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаванне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць. Толькі тады пойдзем, калі будзем упэўненыя, што ў выніку, да прыкладу, павышэнне тарыфаў на ЖКГ, людзі будуць у стане заплаціць па рахунках», — запэўніў ён.

Ён таксама закрануў тэму прыватызацыі: «Калі гэта прыватызацыя, то мы павінны быць упэўнены, што гэта будзе прыватызацыя сумленная, чыстая, адкрытая і, самае галоўнае, — канкурэнтная, у тым ліку пры прыватызацыі таго ці іншага прадпрыемства».

Што тычыцца пытання павышэння пенсійнага ўзросту, то Лукашэнка заявіў:

«Калі мы гаворым пра тое, што нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва рэкамендуе, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасць — нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам. Я даручыў Адміністрацыі прэзідэнта, думаю, яны ўжо выпрацавалі нейкі алгарытм, як з народам параіцца. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў: «Калі не мы сёння гэта зробім, то ўсё гэта ляжа на нашых дзяцей. Калі ва ўрадзе ў кагосьці трэнд бегчы наперадзе паравоза, то я хачу папярэдзіць — не рабіце гэтага».

Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, неабходна зыходзіць з інтарэсаў народа. «Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах уласнага народа.

Калі ў МВФ нас не падтрымаюць і не зразумеюць, у гэтым няма трагедыі.

Мы будзем далей з імі працаваць ці не працаваць наогул, галоўнае — гэта наш народ і дзяржава. Яны (МВФ) усю праграму пералічылі, я нідзе не сказаў ім не — ні па тарыфах, ні па ўзросце, ні па заробках. З бухты-барахты рабіць нельга, паламаем краіну, пакрыўдзім народ, дэстабілізуем сітуацыю і страцім у выніку сэнс».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўсе неабходна рабіць разумна і ўзважана. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў: «Гэта, па сутнасці, меры, якія мы ўжо рэалізоўваем або плануем рэалізаваць у бліжэйшай перспектыве з улікам патрэбаў эканомікі. Пытанне толькі ў тэрмінах і хуткасці рэалізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?