Днём 28 лістапада на пешаходным пераходзе ў Бабруйску пад манеўровы цеплавоз трапіў 22-гадовы хлопец. Малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і траўматычную ампутацыю ступні левай нагі.

Цягнік ехаў у бок Жлобіна з хуткасцю 15—20 км/г. Машыніст заўважыў хлопца, пасігналіў і ўжыў экстраннае тармажэнне, але наезду пазбегнуць не ўдалося: малады чалавек ішоў у навушніках і капюшоне.

Аднойчы пацярпелага ўжо штрафавалі за пераход шляхоў у неўсталяваным месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?