Урад Нямеччыны ўхваліў ўдзел узброеных сілаў краіны ў ваеннай аперацыі ў Сірыі супраць «Ісламскай дзяржавы».

Германія плануе адправіць у Сірыю авіяцыю і больш за тысячу вайскоўцаў. Пытанне разгледзяць у сераду.

Раней міністр абароны Урсула фон дэр Ляен і міністр замежных спраў Франк Вальтэр Штайнмаер абмеркавалі магчымы ўдзел Германіі ў вайсковай аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Міністр замежных спраў казаў, што далучэнне да кампаніі можа стаць рэакцыяй Германіі на адпаведную просьбу Парыжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0