Сёння, 1 снежня, у сталічным Доме футбола прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі. Пары сапернікаў наступныя:
«Дынама» Мн — Тарпеда-БелАЗ,
Нафтан — Белшына,
Мінск — Шахцёр,
БАТЭ — Слуцк.
Першыя матчы наступнай стадыі адбудуцца 19—20 сакавіка 2016 года. Каманда, якая стаіць у пары на першым месцы, пачне дома. Фінал Кубка пройдзе ў Брэсце ў маі.