Беларускія мытнікі дзясяткамі затрымліваюць прычэпы і паўпрычэпы з дзяржаўнымі нумарамі Літвы і іншых краін ЕС.

Па дадзеных літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava, прычынай такіх паводзін з'яўляецца тое, што беларускія памежнікі згадалі і пачалі ўжываць стары закон аб падаткаабкладанні, які ведае досыць мала перавозчыкаў, паведаміла літоўская бізнэс-газета Verslo zinios.

«Транспартныя сродкі затрымліваюць на тэрміналах. Якім будзе іх лёс, пакуль не ясна. Па законах Беларусі за падобныя парушэнні прычэпы і паўпрычэпы могуць быць канфіскаваныя», - растлумачыў віцэ-прэзідэнт Linava Юлюс Місюнас.

Згодна з дзеючым у краіне прававым актам, калі транспартны сродак не рэгіструецца і не выплачваюцца падатак на дадатковы кошт і мытныя зборы на тэрыторыі Мытнага саюза, але гэтая кампанія працуе на тэрыторыі Мытнага саюза, штомесяц яна павінна плаціць 3% ад падаткаў, якія б ёй давялося плаціць, калі б грузавік або паўпрычэпы быў зарэгістраваны ў Беларусі.

Калі гэта толькі аднаразовыя перавозкі, то падаткаў і санкцый няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?