Эканамічны суд Мінска адкрыў конкурсную вытворчасць па справе аб банкруцтве адной з найстарэйшых радыёстанцый Беларусі — ЗАТ «Альфа Радыё».

Згодна з інфармацыяй Эканамічнага суда г.Мінска, конкурсная вытворчасць у дачыненні да ЗАТ «Альфа Радыё» была адкрыта яшчэ 22 кастрычніка. Антыкрызісным кіраўнікам па справе прызначана ТАА «Цэнтр юрыдычных паслуг «Дэ-факта», якое на працягу 2 месяцаў будзе прымаць усе прэтэнзіі крэдытораў.

Першы сход крэдытораў прызначаны на 2 лютага.

У 2014 годзе дзяржпакет акцый ЗАТ «Альфа Радыё» пастановай Савета міністраў быў перададзены ў аператыўнае кіраванне ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия». Згодна з дакументам былі перададзеныя 100 акцый намінальным коштам 120 тыс. рублёў на агульную суму 12 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?