EPA

EPA

Расія разгортвае сучасныя сістэмы СПА уздоўж усёй мяжы з НАТА — ад Міжземнага мора да далёкай поўначы. З такім сцвярджэннем выступіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паcля прыбыцця на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін НАТА.

«Расія разгортвае сучасныя сістэмы СПА ўздоўж усёй мяжы з НАТА. Акрамя Сірыі і ўсходняй часткі Міжземнага мора (дзе пасля інцыдэнту з Су-24М РФ размясціла сістэму С-400), мы назіраем аналагічныя дзеянні ў Крыме, блізу краін Балтыі, у Калінінградзе і ля далёкіх паўночных межаў. Гэта тыя сучасныя, складаныя магчымасці, якія забяспечваюць закрыццё паветранай прасторы. Да гэтых дзеянняў НАТА адаптуецца, нарошчвае сваю прысутнасць ва ўсходніх краінах альянсу», — заявіў Столтэнберг.

«Мы ўважліва адсочваем і ацэньваем гэтыя дзеянні. Гэта частка нашага новага акружэння ў сферы бяспекі», - адзначыў генеральны сакратар.

Ён таксама зноў паўтарыў, што кіраўнікі МЗС НАТА разгледзяць на сустрэчы ў Брусэлі механізмы па павышэнні празрыстасці ваеннай актыўнасці ў Еўропе і зніжэння рызык эскалацыі або інцыдэнтаў у дачыненні да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?