Здарэнні1111

У Петрыкаўскім раёне знайшлі шкілет мужчыны. Міліцыя: дапамажыце апазнаць!

Рэшткі мужчыны знайшлі яшчэ ў красавіку, але высветліць асобу загінулага так і не ўдалося.

Шкілет знайшлі ў 300 метрах ад ракі Пціч у зарасніках хмызняка, у 1,5 кіламетрах ад вёскі Пціч Петрыкаўскага раёна. Згодна з заключэннем экспертызы, парэшткі праляжалі ў дадзеным месцы каля года. Прыкметы: рост 180-185 см, валасы маюць рудае адценне. На трупе мелася адзенне: камуфляжная рыбацкая куртка і штаны зялёнага колеру, кашуля ў сіне-белую палоску (цяльняшка), кальсоны светлага колеру, на нагах чаравікі бэжавага колеру на шнурках, 43 памеру, шкарпэткі чорнага колеру, трусы чорнага колеру.

Пры сабе меліся рэчы: заплечнік зялёнага колеру, 2 паляўнічыя нажы, канцылярскі нож, ліхтарык з электрашокерам у корпусе чорнага колеру.

Калі вам нешта вядома ці ёсць якія-небудзь здагадкі па гэтым факце, міліцыя просіць паведаміць пра гэта ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама: кантактныя тэлефоны: 8-0232-704-128, 8-0232-704-062 або 102.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць