Беларуская чыгунка назначыць дадатковыя цягнікі ў навагодні перыяд як у міжнародным, так і ўнутраным руху, паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.

Так, у пераднавагодні перыяд плануецца павялічыць курсіраванне цягнікоў у міжнародным руху, у першую чаргу з Масквой і Санкт-Пецярбургам. З гэтай мэтай назначаюцца дадатковыя цягнікі. «Расійскія чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў па сумеснай перавозцы пасажыраў», — сказаў Андрэй Кашко.

Паводле яго слоў, ужо больш за 80 цягнікоў назначана дадаткова на чыгуначныя перавозкі пасажыраў унутры краіны на навагодні перыяд — як на каталіцкае, так і праваслаўнае Раство.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?