На чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі з'явіцца шэраг новых сэрвісаў, паведаміў 1 снежня на брыфінгу ў Мінску начальнік станцыі Аляксандр Дрожжа. 

Ён адзначыў, што ў снежні спаўняецца 15 гадоў з дня адкрыцця новага будынка чыгуначнага комплексу. «Шмат зроблена за апошні час, уведзены новыя аб'екты, у тым ліку дзве новыя платформы (сёлета і летась), адкрылася зала чакання», — адзначыў Дрожжа. 

Паводле яго слоў, на працягу найбліжэйшых гадоў з'явяцца новыя сэрвісы, частка памяшканняў будзе абсталявана для правядзення бізнес-сустрэч і мерапрыемстваў. 

Дрожжа таксама паведаміў, што новыя платформы будавацца не будуць, бо вакзал «сціснуты межамі горада, усё, што можна было зрабіць, зроблена. «Працягваецца мадэрнізацыя платформ і навесаў. Таксама ў межах эксперыменту створана 16 спецыяльных месцаў для курэння. Курыць на астатняй тэрыторыі забаронена. Для грамадзян, якія не кураць, знаходжанне на вакзале стане яшчэ больш камфортным», — падкрэсліў начальнік станцыі. 

Ён адзначыў, што кожны дзень на сталічны вакзал прыбываюць і адпраўляюцца каля 60 тыс. пасажыраў. «Але вакзал — транзітны шлях ад плошчы Дружнай да Прывакзальнай плошчы, таму па тунэлях станцыі можа праходзіць у суткі ад 350 тыс. да 1 млн. пасажыраў», — паведаміў Дрожжа. 

Паводле яго слоў, роўна пяць гадоў таму на вакзале адкрыўся і сэрвіс-цэнтр павышанай камфортнасці «Клуб СВ». «За пяць гадоў клуб прыняў больш за 30 тысяч пасажыраў. Мы тут выкарыстоўваем сучасныя формы абслугоўвання, ёсць пастаянныя кліенты. Маем толькі станоўчыя водгукі. Працуем з 7 раніцы да 23 гадзін вечара, гэта аптымальны рэжым. Узаемадзейнічаем з іншымі гарадамі і краінамі СНД, створана клубная сістэма. Пасажыр, які купіў білет у вагон СВ, становіцца членам клуба і можа тры гадзіны знаходзіцца ў ім бясплатна», — адзначыў Дрожжа. Паводле яго слоў, па чацвяргах і пятніцах праводзяцца вечары жывой фартэпіяннай музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?