Сем фур з садавіной, якія рухаліся з Беларусі, затрымалі 1 снежня супрацоўнікі Рассельгаснагляда падчас сумесных мерапрыемстваў з праваахоўнымі органамі Пскоўскай вобласці ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Далосцы (Себежскі раён Пскоўскай вобласці).

Як паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляда па Цвярской і Пскоўскай абласцях, краінамі паходжання партый падкаранціннай прадукцыі, якія перамяшчаліся, былі заяўленыя ПАР, Марока, Бразілія і Македонія. Агульная вага затрыманай прадукцыі склала больш за 135 тон.

Пададзеныя фітасанітарныя сертыфікаты накіраваныя на пацвярджэнне сапраўднасці ў кампетэнтныя органы пералічаных краін.

Да атрымання адказу і прыняцця рашэння адносна затрыманых партый аўтатранспартныя сродкі будуць знаходзіцца на фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Далосцы.

Нагадаем, ад сёння Расія ўзмацняе кантроль за ўвозам з Беларусі садавіны і гародніны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?