Паўднёвакарэйскае навінавае агенцтва Yonhap паведамляе, што ў суботу, 29 лістапада, Паўночная Карэя здзейсніла тэставы запуск сваёй балістычнай ракеты падводных лодак (БРПЛ) KN-11/Bukkeukseong-1 («Polaris-1»), які праваліўся.

Як адзначае крыніца ў міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі, ракета не змагла выйсці з вады. Таксама карэйскі СМІ дадае, што была знойдзена частка капсулы, у якой размяшчалася ракета.

Гэта не першае падобнае выпрабаванне. Яшчэ ў траўні 2015 года Паўночная Карэя правяла тэставы запуск гэтай жа БРПЛ KN-11. У той раз запуск быў паспяховым, хоць пазней высветлілася, што відэа аб запуску, паказанае Пхеньянам, было скарэктаваным - на самой справе запуск ракеты адбыўся з падводнай баржы, а не з падводнай лодкі, што мае важнае значэнне. За тым запускам назіраў сам Кім Чэн Ын, а відэа аб гэтым разляцелася па сеціве. Некаторыя паўднёвакарэйскія эксперты адзначалі, што ракета праляцела над паверхняй вады толькі каля 150 метраў, што кажа аб пачатковым этапе распрацовак падобнага віду зброі.

Цяпер ваенных экспертаў па ўсім свеце хвалюе гэтае ж пытанне – ці здолела Паўночная Карэя абсталяваць балістычнымі ракетамі свае падводныя лодкі і правесці паспяховы запуск БРПЛ. Аб базавых характарыстыках KN-11 дакладна нічога не вядома, але мяркуецца, што гэтыя ракеты могуць несці ядзерны зарад, што стварае патэнцыйную пагрозу як мінімум бліжэйшым суседзям КНДР.