У Беларусі 1 кастрычніка 2016 года пачне сваё функцыянаванне міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі (МСІ). Яе стварэнне прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 1 снежня 2015 года № 478 «Аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій». 

Як растлумачылі ў Нацыянальным банку, з пачаткам працы МСІ ў краіне будуць створаны ўмовы для развіцця лічбавай трансфармацыі банкаўскага сектара. Менавіта адсутнасць міжбанкаўскай ідэнтыфікацыі кліента з'яўляецца асноўным бар'ерам на шляху доступу фізічных і юрыдычных асоб (кліентаў) да банкаўскіх паслуг і прадуктаў шляхам дыстанцыйных (лічбавых) каналаў узаемадзеяння. 

Як зазначаюць у Нацбанку, рэалізацыя МСІ закліканая разбурыць гэты бар'ер, а таксама паслужыць дадатковым стымулам для ўдасканалення і развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах; пашырэння кола карыстальнікаў банкаўскімі паслугамі; зніжэння кошту банкаўскіх паслуг і прадуктаў за кошт росту канкурэнцыі і скарачэння выдаткаў банкаў на іх аказанне. 

Фарміраванне МСІ дазволіць кліентам банка, якія аднаразова прайшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі ў асабістай прысутнасці ў адным з банкаў, атрымліваць банкаўскае абслугоўванне з дапамогай дыстанцыйных каналаў у любым беларускім банку ў зручны час. Такім чынам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь будуць даступныя паслугі, што аказваюцца беларускімі банкамі, незалежна ад наяўнасці у іх населеных пунктах аддзяленняў банкаў, падкрэслілі ў Нацбанку.

У якасці тэхналагічнай базы для фарміравання МСІ выступае адзіная разліковая і інфармацыйная прастора Рэспублікі Беларусь (АРІП).

Адначасова з прыняццем указа № 478 будзе ўдасканалены механізм аказання банкамі паслуг і ажыццяўлення банкаўскіх аперацый. Разам з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу кліент зможа атрымаць банкаўскую паслугу пры дапамозе праграмна-тэхнічых сродкаў і тэхналогій на базе інфармацыі аб першаснай ідэнтыфікацыі без неабходнасці наведвання банкаў. Такое абслугоўванне кліентаў будзе ажыццяўляцца з улікам рызык-арыентавага падыходу пры выкананні кожнай канкрэтнай банкаўскай аперацыі.

Таксама патрабаваннямі ўказа № 478 прадугледжана, што з 1 студзеня 2017 года ўсе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць работы, рэалізуюць тавары (паслугі) і карыстаюцца паслугамі банкаў і іншых юрыдычных асоб для арганізацыі прыёму плацяжоў на іх карысць, а таксама інтэрнэт-магазіны павінны даць магчымасць фізічным асобам праводзіць згаданыя плацяжы з дапамогай АРІП. Такім чынам, насельніцтву будзе забяспечана магчымасць аплаты за работы, тавары і паслугі больш чым у 13 тыс. пунктах прыёму плацяжоў, у тым ліку і шляхам сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, банкаматах і інфакіёсках.

Зараз Нацбанк адказвае за фарміраванне і развіццё АРІП, забяспечвае функцыянаванне яе аўтаматызаванай сістэмы АІС «Разлік», а таксама ажыццяўляе нарматыўнае прававое рэгуляванне і метадалагічнае забеспячэнне працэсу прыёму плацяжоў за паслугі і ў бюджэт ад насельніцтва і іх правядзенне, у тым ліку у межах АРІП. Разам з тым забеспячэнне функцыянавання розных аўтаматызаваных сістэм правядзення плацяжоў і разлікаў, у тым ліку АІС «Разлік», не адносіцца да кампетэнцыі цэнтральнага банка краіны як дзяржаўнага органа і не адпавядае міжнароднай практыцы.

У сувязі з указам № 478 прадугледжана стварэнне адкрытага акцыянернага таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора», якое павінна пачаць сваю самастойную працу 1 красавіка 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?