У выставачнай зале Музея гісторыі горада Магілёва 2 снежня адбудзецца прэзентацыя нявыданай унікальнай анталогіі «Магілёўскі фотаальбом. 1864-2000», якая расказвае аб гісторыі фатаграфіі ў Магілёве як самастойнага віду творчасці з сярэдзіны XIX стагоддзя і да 2000 года. Пра гэта паведамілі ў музеі.

Упершыню будзе зроблена спроба прасачыць развіццё фотамастацтва ад самых першых крокаў у рэгіёне, якім з'яўляецца Магілёў. Пік росквіту магілёўскай творчай фатаграфіі прыпаў на апошнюю чвэрць ХХ стагоддзя. Яна грунтавалася на агульнасусветным досведзе, пры гэтым мела сваю мясцовую гісторыю ў асобе бытавых фатографаў дарэвалюцыйнага і даваеннага перыядаў, а таксама ў асобе спецыялістаў бытавых фотаатэлье, фотажурналістаў і фотааматараў сярэдзіны ХХ стагоддзя. Пошук і падбор ілюстрацый ажыццяўляўся як у музейных архівах, так і ў сямейных альбомах і архівах калекцыянераў.

«Кожны са здымкаў адлюстроўвае дух часу з яго непаўторнасцю. Альбом жа ў цэлым расказвае не толькі аб магілёўскай чорна-белай фатаграфіі, яе аўтарах, але і паказвае гісторыю горада і яго жыхароў. Некаторыя ўнікальныя фота будуць прадстаўлены для агляду шырокай публіцы ўпершыню», — адзначылі суразмоўцы.

Складальнікамі кнігі з'яўляюцца магілёўскія журналісты і фатографы Ірына Савосіна і Аляксандр Ліцін. Дызайн кнігі ажыццявіў Генадзь Карчэўскі. Неацэнную дапамогу ў падрыхтоўцы альбома аказаў старшыня магілёўскага народнага фотаклуба «Вясёлка», вядомы магілёўскі фатограф Анатоль Талкачоў.

Прэзентацыю ілюструе вялікая выстава фатаграфічных работ магілёўскіх аўтараў, якая ахоплівае перыяд з другой палавіны XIX стагоддзя і да 2000 года ўключна.

Выстав разлічаная на ўсіх, хто цікавіцца фатаграфічнай творчасцю і гісторыяй горада Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?