02.12.2015 / 07:43

Памёр архіепіскап аўтакефальнай народнай царквы Юры Рыжы 5

У ЗША 29 лістапада памёр архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай (народнай) царквы Эмігідыюш Рыжы (архіепіскап Юры).

Ён нарадзіўся 5 жніўня 1933 года на хутары паблізу вёскі Латыгаль Пастаўскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). З сям'і «ворагаў» народу. У 1946 годзе быў фактычна дэпартаваны ў Польшчу. Ад 1976 году жыў у ЗША. У 1977 пачаў душпастырскую службу.

Пачынаючы з 1993-га, 10 гадоў запар прыязджаў на Беларусь. З ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле ўладыкі Юрыя на Бацькаўшчыне адрадзілася Беларуская аўтакефальная праваслаўная (народная) царква. Так, у 1994 г. пачаліся багаслужбы ў менскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, у 1995 — у Менску высвячаецца епіскап, і выходзіць з друку першы нумар царкоўнага бюлетэню «Голас царквы Беларускай», былі пабудаваныя капліцы прыхода св. Кірылы Тураўскага ў Слоніме, а таксама пачалося будаўніцтва храма ў пасёлку Пагранічны, што займела рэзананс. У 2002 пачаў дзейнічаць прыход святога Юр'я ў вёсцы Шчомысліца пад Мінскам. Сёння ўсе яны нядзейныя.

Эмігідыюш Рыжы ў 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і разважаньняў «Мой крыж», ягоныя апавяданні друкаваліся ў штогодніку «Беларус».

Віктар Дудараў, Нью-Ёрк

0
фунт / Адказаць
02.12.2015 / 08:24
Вечная памяць змагару за Літву-Беларусь!
0
мглин / Адказаць
02.12.2015 / 10:49
Так он не с БАПЦ , чторхиепископ Лонгин?
0
Хутар / Адказаць
02.12.2015 / 11:31
Шкада, айцец Юры рабіў што мог, але беларусы так і не знайшлі духу адрадзіць сваю царкву...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру