Лідар зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Рутэнка пакінуў катарскі клуб «Лехвія» з Дохі.

34-гадовы капітан беларускай нацыянальнай дружыны перайшоў у «Лехвію» з іспанскай «Барселоны» гэтай восенню і правёў 4 матчы катарскага першынства, у якіх яго новая каманда атрымала перамогі. Прычынай разрыву кантракту стала невыкананне кіраўніцтвам клуба з Дохі часткі сваіх абяцанняў.

Да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 15 па 31 студзеня 2016 года ў Польшчы, Сяргей Рутэнка вырашыў не шукаць новы клуб, а засяродзіцца на падрыхтоўцы да кантынентальнага першынства ў складзе зборнай Беларусі.

На папярэднім этапе чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі выступіць у групе В, дзе яе супернікамі будуць каманды Харватыі (15 студзеня), Ісландыі (17 студзеня) і Нарвегіі (19 студзеня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?