Вялікабрытанія не мае намеру праводзіць наземную аперацыю ў Сірыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Каралеўства Дэвід Кэмеран у парламенце, адкрываючы дыскусіі перад галасаваннем з нагоды удараў брытанскіх каралеўскіх ВПС па пазіцыях ісламістаў у САР, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Мы выключаем правядзенне наземнай аперацыі, а таксама прысутнасць нашых наземных сіл у Сірыі. Пры ўдарах з паветра мы будзем пазбягаць ахвяр сярод мірнага насельніцтва», — сказаў Кэмеран.

Таксама брытанскі прэм'ер адзначыў, што ваенная аперацыя супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі з'яўляецца толькі часткай доўгатэрміновай стратэгіі па ўрэгуляванні сітуацыі ў гэтай краіне. Паводле яго слоў, міжнароднай супольнасці трэба будзе рэалізаваць у САР доўгатэрміновую стратэгію.

Акрамя таго, ён заклікаў называць тэрарыстычную групоўку «Ісламская дзяржава» па яе арабскай назве — ДАІШ. «Мне здаецца, прыйшоў час далучыцца да нашых ключавых саюзнікаў у Францыі, Лізе арабскіх дзяржаў і іншым членаў міжнароднай супольнасці і выкарыстоўваць як мага часцей тэрмін ДАІШ, а не ІД», — сказаў Кэмеран.

Сёння брытанскі парламент вынесе рашэнне аб тым, ці ўдзельнічаць краіне ў ваеннай аперацыі супраць тэрарыстаў у Сірыі. Парламенцкія спрэчкі ў Палаце абшчын пачаліся роўна ў 14.30. Як паабяцаў Кэмеран, яны працягнуцца больш за 10 гадзін, пасля чаго будзе праведзена галасаванне. Як чакаецца, ініцыятыва ўрада павінна атрымаць абсалютную большасць галасоў парламентарыяў на фоне сур'ёзнага расколу па дадзеным пытанні ў Лейбарысцкай партыі, у якой як мінімум 40 дэпутатаў павінны падтрымаць прапанаваныя Кэмеранам паветраныя ўдары ў Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?