Еўракамісія ўхваліла пакет мер па барацьбе з тэрарызмам і нелегальным гандлем агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі ў краінах Еўрасаюза, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу ЕК.

Пакет мер уключае ў сябе два асноўныя элементы: дырэктыву аб барацьбе з тэрарызмам, якая ўзмоцніць магчымасці ЕС па прадухіленні тэрарыстычных актаў, і план дзеянняў па прадухіленні трапляння ў рукі тэрарыстаў зброі і выбуховых рэчываў з дапамогай узмацнення кантролю за іх незаконным валоданнем і імпартам у ЕС.

Еўракамісія таксама прапанавала ўзмацніць супрацоўніцтва з краінамі Заходніх Балканаў, Блізкага Ўсходу, Паўночнай Афрыкі, а таксама з Турцыяй і Украінай у мэтах барацьбы з нелегальным гандлем агнястрэльнай зброяй і выбуховымі рэчывамі і раскрыцця тэрарыстычных сетак.

Пытанне аб узмацненні мер па барацьбе з тэрарызмам было ўзнятае ў ЕС пасля серыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?