Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да падпалкоўніка Узброеных Сіл Беларусі па факце атрымання хабару на суму больш за 50 млн рублёў, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына, з'яўляючыся службовай асобай і будучы адказным за забеспячэнне войскаў Заходняга аператыўнага камандавання харчаваннем і тэхнічнымі сродкамі сувязі, атрымліваў узнагароду ад дырэктараў прыватных фірмаў за перамогу ў тэндэры.

Устаноўлена, што афіцэр атрымаў 4 млн ад кіраўніка прадуктовай кампаніі за тое, што менавіта яго арганізацыя выйграе тэндэр і будзе забяспечваць харчаваннем адну з воінскіх часцей на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Пазней паўстала неабходнасць закупкі ў гэтую ж частку халадзільнага абсталявання. Займаўся арганізацыяй конкурсу усё той жа падпалкоўнік. Ён загадзя звязаўся з дырэктарам фірмы, якая займаецца тэхнікай падобнага плану, і прапанаваў яму перадаць 47 млн за спрыяльнае вырашэнне пытання ў перамозе прадпрыемства ў тэндэры. Кіраўнік пагадзіўся і перадаў неабходную суму службовай асобе.

У выкрыцці злачыннай схемы ўдзельнічалі супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Гродна. Цяпер нячысты на руку афіцэр затрыманы, на яго маёмасць накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?