Санкцыі ЗША у адносінах да Беларусі павінны быць кампенсаваны дыверсіфікацыяй экспарту.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Персідскага заліва.

«Апошнім часам нашы «свядомыя» ўсё часцей гавораць аб тым, што ў нас будуць праблемы ў эканоміцы, амерыканцы нас прыціснулі, аб гэтым дакладвае і МЗС», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што «калі б мы працавалі па іншых напрамках, то не заўважылі б гэтых амерыканскіх санкцый».

«Хіба праблема сёння прадаць калій у іншыя дзяржавы, а гэта асноўны артыкул экспарту ў ЗША, — адзначыў прэзідэнт. — Аказалася, няма ніякіх праблем. Мы з лёгкасцю можам размясціць свае заказы. Растуць патрэбнасці на калій у свеце — адсюль і завоблачныя цэны на калійныя ўгнаенні. Аказалася, што мы проста можам прадаць гэту прадукцыю, і гэтыя амерыканскія санкцыі нічога не вартыя, яны самі сёння гэта зразумелі і ўсвядомілі».

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, даўно трэба было дыверсіфікаваць беларускі экспарт. «Мы не можам быць завязаны толькі на Расію, Еўрасаюз і ЗША», — дадаў ён.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0