02.12.2015 / 19:40

Топ-менеджары дзвюх мінскіх фірмаў не заплацілі падаткаў на 7 млрд рублёў 2

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў дзвюх сталічных таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, якія падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле дадзеных праваахоўнікаў, гэтыя людзі з карыслівых меркаванняў наўмысна ўносілі заведама ілжывыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі, тым самым заніжаючы падатковую базу. «Папярэдне выяўленая сума ўхілення ад выплаты падаткаў складае каля 7 млрд рублёў», — патлумачыла Юлія Ганчарова. У якасці падазраваных прыцягнутыя чатыры чалавекі: дырэктары таварыстваў і іх намеснікі. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры).

«Следствам выяўлена, што дзейнасць фірмаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці была звязаная з пастаўкай ад нерэзідэнтаў Беларусі сродкаў абароны раслін. У кіраўнікоў дадзеных суб'ектаў гаспадарання былі практычна ідэнтычныя схемы здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і рэалізоўваліся на працягу 2012-2015 гадоў», — дадала яна. Следчыя працягваюць працу сумесна з галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі, па матэрыялах якога распачатыя крымінальныя справы.

Прадстаўнік камітэта таксама паведаміла: «Следствам прымаюцца ўсебаковыя меры па забеспячэнні пакрыцця нанесенай нядобрасумленнымі кіраўнікамі шкоды. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных на агульную суму каля 130 млрд рублёў, у тым ліку на аб'екты нерухомасці, дзясяткі транспартных сродкаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
mikola ramanau / Адказаць
02.12.2015 / 20:30
7 mld.-padatak,a maiomasc arystavali na 130 mld.....Dobry rasklad!
0
Sandman / Адказаць
04.12.2015 / 08:37
парачку кабанчыкау перад калядами зарэзали.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру