Уладзімір Клічко афіцыйна абвясціў аб правядзенні матчу-рэваншу з Тайсанам Ф'юры, паведамляецца ў прэс-рэлізе Klitschko Management Group.
Reuters
«Пасля некалькіх начэй роздумаў я зразумеў, што хачу паказаць свету, што здольны на лепшае выкананне, чым паказаў у суботу. Я не прадэманстраваў увесь свой патэнцыял. Таму я хачу змяніць гэта ў рэваншы, і я гэта зраблю», — заявіў Клічко.
Таксама, у відэазвароце на сваёй старонцы ў Facebook, Клічко адзначыў, што бой з Ф'юры будзе арганізаваны як мага хутчэй, у 2016 годзе.
Як паведамлялася, у ноч на нядзелю тытульны бой Уладзіміра Клічко з Тайсанам Ф'юры завяршыўся перамогай брытанца аднагалосным рашэннем суддзяў.
0
0
0
0
0
0