«Наша Ніва» шукае праграміста для выканання разавых задач. Валанцёры, якія раней нам з гэтым дапамагалі, не ўсё паспяваюць. Патрэбныя новыя галовы.

Трэба ведаць мову PHP, пажаданы досвед з высоканагружанымі сайтамі (аптымізацыя кода, кэшаванне).

Гаворка можа ісці як пра валанцёрства, так і пра работу на ганарарнай аснове — па Вашым жаданні.

Рэкамендацыі, досвед работы вітаюцца.

Прапановы дасылайце на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?