ЗША на пастаяннай аснове размесцяць у Літве каля 200 адзінак ваеннай тэхнікі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на сайт Мінабароны Літоўскай Рэспублікі.

«У першай партыі, якая ў снежні паступіць на базу літоўскай арміі ў раёне населенага пункта Мамуйчай, будзе каля 50 адзінак тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні.

У ліку тэхнікі, якую перакідваюць да месца размяшчэння ў сувязі з завяршэннем вучэнняў НАТА Iron Sword, што адбыліся ў лістападзе, танкі Abrams і баявыя машыны пяхоты (БМП) Bradley. Яны былі выкарыстаныя мотапяхотнай ротай са складу 36-га палка ЗША. У Мінабароны Літвы адзначылі, што ў далейшым парк баявых машын, дастатковы для правядзення вучэнняў у складзе роты, будзе павялічаны да 200 адзінак.

У Мумайчай танкі і БМП будуць знаходзіцца да вясны, пасля чаго іх зноў перакінуць у раёны правядзення ваенных манеўраў.

Вучэнні Iron Sword з'яўляюцца часткай праграмы НАТА па падрыхтоўцы ваенных і арганізацыі вучэнняў. Іх мэта — адпрацоўка ўзаемадзеяння воінскіх частак НАТА, узгадненне дзеянняў і працэдур падрыхтоўкі да аперацыі. У Літве вучэнні ўпершыню правялі ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0