Амерыканскі партал Baby Center высветліў, што ў гэтым годзе бацькі ўсё часцей сталі даваць сваім дзецям імёны, якімі названыя фільтры для апрацоўкі фатаграфій у Instagram.

techbeasts.com

techbeasts.com

Сайт сабраў дадзеныя 340 тысяч бацькоў і выявіў асноўныя тэндэнцыі, піша News.com.au. Трэнд распаўсюдзіўся на такія імёны, як Люкс (Lux), Джуна (Juno), Рэйс (Reyes), Людвіг (Ludwig), Амара (Amaro), Валенсія (Valencia), Уілаў (Willow). Усе яны з'яўляюцца назвамі фільтраў у сацыяльнай сетцы. Сярод хлопчыкаў імя Люкс стала сустракацца на 75% часцей, чым у мінулых гадах. Людвігам сталі называць на 42% больш немаўлятаў, Амара — на 26%, а Рэйс — на 10%.

Для дзяўчынак хутчэй за астатніх пачатало набіраць папулярнасць імя Джуна. Так у 2015 годзе назвалі на 30% больш дзяцей. Папулярнасць імя Валенсія ўзрасла на 26%, а Уілаў — на 13%.

Для складання рэйтынгу сайт выкарыстаў сваю базу дадзеных і інфармацыю, прадстаўленую міністэрствам аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША.

У лістападзе 2015 года паведамлялася, што эксперт па імёнах Лора Уотэнберг з ЗША правяла даследаванне, у выніку якога высветлілася, што самым папулярным імем у свеце з'яўляецца Сафія. Так палюбілі называць дзяўчынак у дзевяці краінах, уключаючы Мексіку, Італію і Украіну. У ЗША гэтае імя — трэцяе па папулярнасці, яшчэ ў 20 дзяржавах яно знаходзілася на другім або трэцім месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0