Паліцыя высветліла асобы дваіх чалавек, якія ўчынілі стральбу ў цэнтры дапамогі людзям з парушэннямі развіцця ў Сан-Бернардына, штат Каліфорнія. Па дадзеных праваахоўных органаў, гаворка ідзе пра 28-гадовага Сіеда Фарука і 27-гадовую Ташфін Малік.

Фарук і Малік былі застрэленыя паліцыяй пасля пагоні. Па папярэдніх звестках, яны былі заручаны або жанатыя. Раней паведамлялася, што Фарук працаваў у дэпартаменце аховы здароўя акругі Сан-Бернардына. Ён разам з Малік адкрыў стральбу на святочным мерапрыемстве дэпартамента, якое праходзіла ў памяшканні цэнтра дапамогі людзям з парушэннямі развіцця.

Паводле неафіцыйных дадзеных, на вечарыне ў Фарука адбыўся канфлікт, пасля чаго ён пакінуў будынак і вярнуўся ўжо са зброяй.

У выніку страляніны ў Сан-Бернардына загінулі 14 чалавек. Абодва падазраваныя ў забойствах былі застрэленыя паліцыяй. Раней паведамлялася, што быў затрыманы іх саўдзельнік, аднак пасля гэтыя звесткі не пацвердзіліся.

У паліцыі сцвярджаюць, што Фарук і Малік старанна падрыхтаваліся да злачынства — на іх быў абарончы рыштунак і маскі, у злачынцаў былі аўтаматычная зброя і пісталеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?