Баскетбольная каманда «Цмокі-Мінск», якая заняла першае месца ў групе N на першым групавым этапе Кубка ФІБА, даведалася супернікаў другога этапа.

На гэтай стадыі падапечныя Ігара Грышчука пазмагаюцца ў групе V з італьянскім «Варэзэ», аўстрыйскім «Гюсінгам» і кіпрскім АЕКам, паведамляе сайт беларускага клуба. У плэй-оф выходзяць дзве каманды з групы.

Усе тры супернікі беларускага клуба занялі другія месцы ў сваіх групах. «Варэзэ» — у пуле С, «Гюсінг» — у D і АЕК — у К. Пры гэтым кожная з дружын атрымала па тры перамогі і паразы.

Матчы стадыі пройдуць з 16 снежня па 3 лютага. 16 снежня «Цмокі» згуляюць у гасцях з «Варэзэ», 6 студзеня матч дома супраць «Гюсінга», а 13 студзеня ў гасцях супраць АЕКа. 20 студзеня матч супраць «Варэзэе» ў Мінску. 3 лютага «Цмокі» завершаць групавы турнір матчам з АЕКам.

Усе хатнія матчы «Цмокаў» будуць пачынацца ў 20.30

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0