03.12.2015 / 15:03

Эрдаган: Расія гандлюе нафтай з «Ісламскай дзяржавай» — і ў нас ёсць доказы 23

«У нас ёсць доказы. Мы пакажам іх свету», — сказаў Эрдаган.

AP

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што мае доказы гандлю нафтай паміж Расіяй і «Ісламскай дзяржавай».

«У нас ёсць доказы. Мы пакажам іх свету», — сказаў Эрдаган.

Адным з пакупнікоў, паводле яго слоў, быў сірыйскі бізнэсмэн Джордж Хасвані, які мае расійскі пашпарт.

***

30 лістапада Уладзімір Пуцін сказаў, што турэцкія вайскоўцы збілі расійскі бамбавік Су-24 для гарантавання бяспекі шляхоў паставак нафты з «Ісламскай дзяржавы». Расія мае звесткі аб гандлі нафтай паміж Турцыяй і баевікамі, адзначыў ён. Эрдаган тады адказаў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі пацвердзяцца словы Пуціна.

0
Хутар / Адказаць
03.12.2015 / 15:16
Чамусьці веру.
0
Бон / Адказаць
03.12.2015 / 15:22
Я за последнее время очень зауважал турков. Они не пресмыкаются перед Ботоксом, не жуют сопли, как некоторые европейские страны.
0
Петрыковец / Адказаць
03.12.2015 / 15:42
Расейскія каналы пра гэта не раскажуць, беларускія таксама. Так што большасць нашага элехтурату будзе трэсці кулакамі ў духу "У-у-х гэта Турцыя! У-у-х гэты Эрдаган! Усе гэтыя праклятыя капіталісты крыўдзяць нашу любімую расею...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру