03.12.2015 / 15:54

У мігрантаў будуць правяраць веданне Канстытуцыі Беларусі 5

У мігрантаў плануецца правяраць, ці ведаюць яны асноўныя палажэнні Канстытуцыі Беларусі, паведаміў сёння намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.

Пры гэтым намеснік кіраўніка МУС растлумачыў, што гэта не будзе так катэгарычна, як гэта робіцца ў Расіі. У цэлым у Беларусі пакуль не плануюць поўнасцю пераймаць расійскую практыку, калі для атрымання дазволу на работу замежнаму грамадзяніну трэба пацвердзіць веданне мовы, гісторыі краіны і асноў заканадаўства.

Намеснік міністра растлумачыў, што цяпер у Беларусь з-за мяжы прыбываюць у асноўным грамадзяне Украіны, якія ўжо дастаткова адаптаваны да моўных і іншых рэалій. У любым выпадку афіцэры міграцыйнай службы МУС вывучаюць тое, як замежны грамадзянін ведае адну з афіцыйных моў Беларусі.

«У бягучым годзе з агульнай колькасці прыбыўшых грамадзян прыкладна трэць адаптавалася і прыносіць краіне пэўную карысць», — дадаў Мікалай Мельчанка, гаворачы ў цэлым аб іншаземцах, якія атрымалі пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі. У адносінах да замежных грамадзян, якія жывуць у краіне пастаянна і парушаюць нацыянальнае заканадаўства, прымаюцца меры. У тым ліку гэта высылка з краіны, пазбаўленне пасведчання на права жыхарства. Іншаземцамі ўчынена ў гэтым годзе 1,4 працэнта злачынстваў у краіне. «Лічба паказвае, што яны не ўплываюць на агульную крымінагенную абстаноўку ў Беларусі», — падкрэсліў Мікалай Мельчанка.

0
сверчок / Адказаць
03.12.2015 / 16:19
Интересная идея. Не мешало бы и проверяющих проверить на знание Конституции РБ.
0
Беларусафобафоб / Адказаць
03.12.2015 / 16:29
Лепш чыноўнікі самі сябе першым чынам праверылі б.
0
лох / Адказаць
03.12.2015 / 17:34
депортируйте меня из страны. я не знаю вашу *****туцию
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру