Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе а 15-ай гадзіне мусіў пачацца разгляд крымінальнай справы моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай. Аднак працэс пераносіцца на няпэўны тэрмін, бо 25 сакавіка дзяўчыну затрымалі падчас сьвяткаваньня Дня Волі, а на наступны дзень асудзілі на 5 сутак арышту.

«Суд ня можа адбыцца сёньня з простай прычыны – адсутнасьць абвінавачанай. Я ўжо накіраваў адпаведныя паперы ў полацкі суд, што Салаўёва была асуджаная паводле адміністрацыйнага пратаколу і цяпер адбывае пакараньне. Магчыма, што дату пачатку судовага працэсу назавуць яшчэ сёньня», – кажа адвакат дзяўчыны Аляксандар Галіеў.

Касю Салаўёву, якую 23 студзеня 2008 г. выключылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна навучалася на 2-м курсе гісторыка-філялягічнага факультэту, абвінавачваюць у парушэньні арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ "Удзел у незарэгістраванай арганізацыі" ("Малады фронт").

Паводле гэтага артыкулу ўжо судзілі дзесяць маладафронтаўцаў. Толькі кіраўнік МФ Зьміцер Дашкевіч у лістападзе 2006 году атрымаў па гэтым артыкул тэрмін зьняволеньня (1,5 гады), іншыя абыходзіліся штрафамі і папярэджаньнямі.

***

Пазьней судзьдзя Марозава прыняла рашэньне перанесьці разгляд справы на 8 красавіка. Пачатак а 10:30.


Касю Салаўёву затрымліваюць на акцыі ў Дзень Волі
Фота Юліі Дарашкевіч
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?