03.12.2015 / 18:28

ЕС адказаў беларускай апазіцыі: Мы прынялі да ведама аналіз сітуацыі 12

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск, кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адказалі на калектыўны ліст прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Нагадаем, пяць прадстаўнікоў апазіцыі накіравалі кіраўніцтву Еўрасаюза і Еўрапарламента ліст, які тычыцца ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне і далейшых адносінаў ЕС і Беларусі. Аўтарамі выступілі былы палітзняволены Мікалай Статкевіч, лідар стваранага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» Уладзімір Някляеў, старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Ліст быў накіраваны 29 кастрычніка, калі ЕС прыняў рашэнне прыпыніць на чатыры месяцы эканамічныя і візавыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. «Санкцыі замарожаныя, а што далей? Мы не пачулі ад Бруселя галоўнага — што павінны зрабіць улады за гэтыя чатыры месяцы», — пракаментаваў тады сітуацыю Лябедзька.

У сваім лісце прадстаўнікі апазіцыі прапануюць рэалізаваць пакрокавую дарожную карту дэмакратычных зменаў у Беларусі і развіцця дыялогу з Еўрасаюзам. Першы пункт тычыцца змены выбарчага заканадаўства і яго правапрымяняльнай практыкі, каб улады вярнулі беларусам права выбару. Другі — прадугледжвае перамоўны працэс з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі пад эгідай місіі АБСЕ. У трэцім пункце ліста гаворыцца пра неабходнасць правядзення парламенцкіх выбараў 2016 года ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі.

Адрасаты ліста падзякавалі аўтарам за з'яўленне сумеснага паслання і паведамілі, што яны «прынялі да ведама аналіз сітуацыі». «Існаванне моцнай апазіцыі — гэта жыццёвая неабходнасць для развіцця дэмакратычных і плюралістычных грамадстваў. Выбарчае заканадаўства і працэдуры, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, безумоўна, вельмі важныя для гарантавання грамадзянам магчымасці рэальнага выбару», — сказана ў лісце ў адказ.

У ім таксама гаворыцца, што пасля публікацыі поўнай справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ паводле вынікаў назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі «ЕС будзе надаваць асаблівую ўвагу гэтым рэкамендацыям і настойліва заклікаць беларускія ўлады да іх выканання».

«Еўрасаюз ангажаваны ва ўсебаковыя адносіны для паляпшэння еўрапейска-беларускіх адносінаў і спадзяецца на больш пазітыўны парадак дня з Беларуссю, павелічэнне кантактаў і сфер для супрацоўніцтва», — сказана ў лісце прадстаўнікоў ЕС. Яны адзначаюць, што актыўны ўдзел у працэсах дэмакратызацыі грамадзянскай супольнасці застаецца найважнейшым фактарам для развіцця адносінаў ЕС і Беларусі.

Каментуючы атрыманы адказ, старшыня АГП Анатоль Лябедзька сам факт ліста ацаніў станоўча. «Сканцэнтраваць увагу еўрапейскіх палітыкаў на Беларусі няпроста, у ЕС шмат іншых праблем і выклікаў. Што да зместу, то як пазітыўны фактар варта адзначыць супадзенне нашых пазіцый па пытанні свабодных сумленных выбараў згодна са стандартамі АБСЕ. Гэта той шлях, які можа прывесці да перамен у Беларусі», — цытуе палітыка прэс-служба партыі.

0
Канторскі троль / Адказаць
03.12.2015 / 18:55
«Існаванне моцнай апазіцыі — гэта жыццёвая неабходнасць для развіцця дэмакратычных і плюралістычных грамадстваў» Менавіта таму эўрачынавенства прыпыніла падтрымку "старой" апазіцыі (АГП, БНФ, БСДП(Г), БПЛ "СС"), зразумеўшы ейную безыдэйнасць і недзеяздольнасць, і раскручвае паспяховы палітычны праект "Гавары Праўду". "ГП" – светач белнацыі. За мірныя перамены, за Эўропу!
0
:-) / Адказаць
03.12.2015 / 19:13
Обхохочешься.... ЕС должен помочь "лидарам" . Как ? А вот так: приказать властям их увидеть. Их люди не видят и не знают. Они никого не представляют. Подписей и тех не собрали. Так почему власть должна с ними считаться ???... Не считается и правильно делает.
0
DEN / Адказаць
03.12.2015 / 19:21
Уже даже европа не воспоинимает всерьёз нашу апазицию
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру