03.12.2015 / 19:59

У Іспаніі знайшлі працу «мастака-авангардыста» каменнага веку ФОТА 2

Выразаная на камені прыкладна 13800 гадоў таму схема сямі хацін, знойдзеная ў Іспаніі, з'яўляецца найстаражытнай выявай чалавечага жылля.

Пра знаходку паведамляецца ў часопісе PLoS One. Коратка пра гэта распавёў New Scientist.

На камені, як лічаць навукоўцы, намаляванае штодзённае жыццё стаянкі паляўнічых-збіральнікаў. Найстаражытныя творы мастацтва Homo sapiens былі створаныя каля 40 тысяч гадоў таму, аднак яны былі прысвечаны выключна звярам і людзям, якія на іх палявалі.

Іспанскія навукоўцы знайшлі камень з высечанай на ім выявай на тэрыторыі археалагічнага комплексу Малі дэль Сальт, у 50 км на захад ад Барселоны. Людзі жылі там у прамежку паміж 13 і 7 тысячагоддзямі да нашай эры: захаваліся сляды хацін, косці жывёл і іншыя прыкметы жылля.

«Мы ўпершыню даведаліся, што першабытны чалавек быў здольны адлюстроўваць грамадства, у якім ён жыве. Таксама ўпершыню мы сустрэліся з вобразам палеалітычнай вёскі», — заявіў Маркас Гарсія-Дыес.

Іспанскія навукоўцы лічаць, што хаціны на камені высек першабытны мастак-авангардыст, які парваў з традыцыяй адлюстроўваць толькі жывёл. Контуры малюнка супадаюць з прапорцыямі хацін сучасных плямёнаў паляўнічых-збіральнікаў, адзначаецца ў артыкуле.

Зрэшты, не ўсе згодныя з такой інтэрпрэтацыяй: брытанскі археолаг Пол Петыт заявіў, што абстрактная манера мастацтва каменнага стагоддзя дапускае і іншыя трактоўкі — магчыма, на камені не хаціны, а жывёлы.

0
Мордехай В. / Адказаць
04.12.2015 / 08:11
Гэта падаецца першы вядомы архітэктурны план паселішча
0
Мда.. / Адказаць
04.12.2015 / 13:49
Да нет это план застройки р-она Каменная Горка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру