03.12.2015 / 21:21

Дрыга: Нельга сказаць, што фільм «Мы, браты» не спадабаўся гледачам 15

«Нельга сказаць, што фільм «Мы, браты» не спадабаўся гледачам», — заявіла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, адказваючы 3 снежня на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў у Мінску.

У падтрымку фільма яна прывяла лічбы пракату. «Фільм пайшоў у пракат у верасні, па рэгіёнах ідзе паўторны пракат. Паводле нашых звестак, яго паглядзела ўжо больш за 36 тысяч гледачоў. Сказаць, што ён не спадабаўся гледачам, не знайшоў водгуку, ужо нельга. Цікавасць да фільма ёсць. Для беларускіх фільмаў гэта, напэўна, адна з самых вялікіх лічбаў пракату», — сказала Дрыга. 

Паводле яе слоў, глядач галасуе рублём. «Калі прыйшоў у кінатэатр — значыць, яму цікава. Не прыйшоў — колькі ні кажы, што ты другі Сакураў, гледача ў кінатэатр не заманіш. Была крытыка, розныя меркаванні. Але гэта, можа быць, было выклікана інавацыйнасцю гэтага праекта, хто што чакаў ад нацыянальнага праекта. Таму сказаць, што ў яго няўдалы вопыт, я б не згадзілася. Ужо тое, што фільм з'явіўся, што глядач на яго пайшоў, што мы ў ім убачылі сучасную Беларусь, яе герояў, якія змагаюцца за дабро ў сусветным маштабе, што мы можам паказаць такіх герояў, гэта правільны прыклад», — адзначыла Дрыга.

Чытайце таксама: «І на гэта патрацілі мільёны даляраў?» — у Мінску прэзентавалі фільм «Мы, браты»

0
Генэрал Голад / Адказаць
03.12.2015 / 21:36
"Приключения Буратино", "Про Красную Шапочку", "Меня зовут Арлекино", "Иди и смотри", "Белые Росы" - вось самыя касавыя фільмы Беларусьфільма. А вашыя "Мы, братья" - фуфло.
0
Гэта фурор! / Адказаць
03.12.2015 / 22:00
Цэлых 36 000 загнаных на прагляд рабоу
0
0 / Адказаць
03.12.2015 / 22:01
Гэта прыкладна тое ж, што і высокі тыраж СБ.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру