«Я як чалавек, які заўсёды вучыўся на выдатна і добра i пражыў жыццё без пераздач, нават у ДАІ, ніяк не магу зразумець марш двоечнікаў БДУ. Мне агідная барацьба двоечнікаў за права беспакарана быць двоечнікамі», — напісаў у сябе ў фэйсбуку уласнік Tut.by Юрый Зісер.

З ім не пагадзіўся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька: «Ну што ж, і гэтая пазіцыя мае права на існаванне. Але, дазвольце, Юрый, з вамі не пагадзіцца ў ацэнках падзей 2 снежня. Я інстытут таксама скончыў з чырвоным, без чацвёрак. З другога курсу, нават імянную, 100-рублёвую стыпендыю атрымліваў. «Заможны» студэнт. І ў другім дыпломе ў мяне канстытуцыйная большасць пяцёрак. І правы атрымаў без блату, бо пасля школы не меў паняцця, што гэта такое.

Але … але ўсё ж але. Не думаю, што вугал, пад якім вы паглядзелі на студэнцкі Марш любові і салідарнасці, самы ўдалы. Што ён дазваляе бачыць усё. Можна і з іншага пункту глянуць. І тады становіцца зразумелым, што справа не ў адзнаках, дакладней не толькі ў іх. А ў самім клімаце, калі хочаце ў паветры, якім даводзіцца дыхаць кожны дзень студэнтам, выкладчыцкай супольнасці. Ва ўзаемаадносінах адміністрацыі і студэнтаў».

Некаторыя каментатары Юрыя Зісера падтрымалі. «Иногда мне приходилось принимать по 5 пересдач у одного студента. И уровень его знания от пересдачи к пересдаче не менялся. Я тратила драгоценное время на чью-то лень и глупость», — напісала Ірына Бацэнка.

«Вот если бы маршировали за повышение уровня преподавания — я бы понял», — дадаў Юрый Зісер.

Але ўсё ж большасць каментатараў з Зісерам не пагадзілася.

Alexander Husak: «1. Каждый человек индивидуален, и причины, почему студент не сдал экзамен могут быть разными. Не стоит всех равнять под себя. Кто-то может сдавать легко экзамены, а кто-то нет.

2. Когда я учился в БГУ на ФПМ, у нас было много прекрасных преподавателей, но также и самодуров, которые не умели учить, не умели подавать материал, зато хорошо умели оторваться на тех, кто им не нравился по каким-то своим субъективным причинам. Сама система сдачи экзаменов субъективна и неправильна. Нужно менять систему контроля и оценки знаний.

3. Зачем путать два разных вопроса: зарплата преподавателя и право студента. Зарплата преподавателя должна быть достойной. Но студент должен иметь право пересдать экзамен, даже если он просто хочет улучшить свой результат. 

4. Если ЗП преподавателей будет достойной, то и конкуренция среди преподавателей будет, и соотвественно будет лучше качество образования».

«Людзі робяць выгляд, нібыта жывуць у нармальнай дзяржаве з нармальнымі ўнівэрсытэтамі,з мэханізмамі абскарджваньня, акадэмічнай свабодай. Нібыта і ня бачаць, як ламаюць студэнтам лёсы па прыхамаці розных шышак», — зазначыла пісьменніца Святлана Курс.

Журналіст Vitali Tsyhankou: «Вельмі няўдалы пост, як на маю думку, я цалкам згодны з паважаным Sergey Vaganau. Упершыню за дзесяцігоддзе адбылася студэнцкая акцыя пратэсту, фактычна гэта гістарычная падзея. Не ўлічана, што пераздачы — толькі нагода, а на самой справе студэнты змагаюцца за сваё права на самакіраваньне, за тое, каб іх выслухалі, за тое, каб зь імі раіліся. Гэта тое, што прадугледжана Балонскім працэсам, куды Беларусь афіцыйна ўвайшла ў траўні гэтага году. Дзеля таго, каб у Беларусі было больш акадэмічных (для пачатку) свабодаў — студэнтаў варта было б усяляк падтрымаць. А тут…»

А вось што напісаў выпускнік філфака Андрэй Кузнечык: «Дарэчы, наконт праведнага гневу Юрыя Зісера і іншых наконт платных пераздач. Ня ведаю, як там на факультэтах дакладных навук, але ў мае часы на філфаку ці не на кожным сэмэстры былі выкладчыкі, якім нешта здаць з 1-га разу было лятарэяй ня горшай за ґрын-кард. Студэнты падключалі ўсю сваю інтуіцыю, каб разгадаць хітрапляценьні, зь якімі лепш было б разьбірацца пэрсанальным псыхолягам, і ясны перац, што атрымлівалася не ўва ўсіх. Дзівачлівыя выкладчыкі, дзе на 1-м месцы ўпадабаньні, на 2-м сьветапогляднае сугучча, на 3-м нарэшце веды па прадмеце, заваліць па якім пры жаданьні можна любога, бо хто ж прачытае за 3 месяцы пару стагодзьдзяў літаратурнага набытку. І цымус у тым, што памылкай ці агаворкай можна было закрануць самыя тонкія струны выкладчыцкай душы, што гарантавала неаднаразовы паход на пераздачы. Калі б я даведаўся, што за гэткія выбрыкі цяперака й грошы будуць браць, я б таксама ўзбунтаваўся.

Добра, уводзьце плату за пераздачу, але тады хай прымае іспыт не 1 выкладчык, а катэдра і з запісам на камэру».

А найбольш лайкаў, здаецца, сабраў вось гэты запіс Аляксандра Луцэвіча: «Омерзительно, когда со студентами не считаются и после подачи 2500 подписей (а их было бы и больше, просто спешили) сразу принимается приказ. 

Омерзительно, когда за мнение студентов выдают мнение официальных органов самоуправления, людей в которые никто не выбирал, которые никогда и пискнуть не могут.

Омерзительно, когда в деканатах угрожают отчислением студентам за свою позицию. 

И даже, если относительно введения платных пересдач есть целый спектр аргументов, каждый из которых содержит рациональное зерно, нужен был открытый обмен мнениями и выработка, возможно, иного подхода к повышению качества образования (ведь, по крайней мере, им прикрываются!). Но вот так себя вести университету, претендующему на реализацию ценностей Болонского процесса — это точно омерзительно».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?