Мікалай Чаргінец

Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец запытаў у Міністэрстве ўнутраных спраў даведку пра падзеі ў Менску 25 сакавіка. Пра гэта ён паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі 27 сакавіка.

Нагадаем, увечары 25 сакавіка праваахоўныя органы жорстка разагналі ў Менску дэманстрацыю ў гонар Дня Волі. У ліку затрыманых — лідэры й актывісты маладзёвага дэмакратычнага руху Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Іван Шыла, Крысьціна Шацікава, Кацярына Салаўёва. Пры затрыманьні байцы спэцназу зьбівалі дэманстрантаў дубінкамі й нагамі.

Былі таксама затрыманыя журналісты газэты «Наша Ніва» Сямён Печанко й Андрэй Лянкевіч. Апошні быў зьбіты пры затрыманьні, а Сямёна Печанко асудзілі на 15 сутак арышту.

Камэнтуючы па просьбе БелаПАН факт зытрыманьня журналістаў, Мікалай Чаргінец заявіў:

«Калі журналіст, які зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, парушыў законы — ён павінен адказваць. Калі няправільныя меры прымянілі супрацоўнікі праваахоўчых органаў — адказваць мусяць яны. Трэба разабрацца ў сытуацыі з журналістамі».

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0