Прысуд украінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанка можа быць вынесены да канца 2015 года, заявіў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Весті FM» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін.

Прысуд Саўчанка «будзе суровым», заявіў Маркін, падкрэсліўшы, што паводле расійскага заканадаўства ўкраінка абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах, у тым ліку ў дачыненні да забойства.

«Яе [справы Саўчанка] разгляд знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Думаю, да канца года адбудзецца прысуд», — сказаў Маркін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?