Ратавальнікі ліквідавалі загаранне ўнутры кабельнага калектара на Нямізе ў Мінску, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі.
«Цяпер ідзе дымавыдаленне, высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны, а таксама памер нанесенай шкоды», — сказаў Віталь Дэмбоўскі.