Умовы надвор'я ў выходныя і ў пачатку тыдня будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты і вільготная, цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі — слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. У многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — +5°С, максімальная днём 2+8°С.

У нядзелю і панядзелак надвор'е не зменіцца: месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. На большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1+6°С, максімальная днём 4 + 10°С.

У сталіцы ў выходныя будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2+4°С, максімальная днём 4+6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?