Авіякампанія «Белавія» з 22 снежня ўводзіць чацвёрты штодзённы рэйс паміж Мінскам і Кіевам у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны).

БелТА

БелТА

Вылет з Мінска будзе ў 13.30, з Кіева — у 14.20 па мясцовым часе. Час у шляху зойме адну гадзіну.

«На дадзены момант мы назіраем прырост транзітных пасажыраў і, каб задаволіць існуючы попыт, было прынята рашэнне аб увядзенні чацвёртага рэйсу ў Міжнародны аэрапорт Кіеў. Выбар аэрапорта абумоўлены тым, што ён знаходзіцца непасрэдна ў межах горада, што дазваляе шматлікім пасажырам эканоміць час на шляху ў аэрапорт», — растлумачыў генеральны дырэктар ААТ» Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Раней самалёты «Белавія» па гэтаму напрамку лёталі двойчы ў дзень у аэрапорт Барыспаль і адзін раз у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны).

17 снежня «Белавія» мае намер адкрыць штодзённы рэйс па маршруце Мінск — Харкаў — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?