Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у перыяд работы Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі зроблена нямала для наладжвання цесных кантактаў з Ватыканам, з Папам.

«Хачу Вас запэўніць, што мы ад гэтай палітыкі не адыходзім. Калі ў кагосьці там думка, што Лукашэнка пазіцыю змяняе ў дачыненні да католікаў, Каталіцкай царквы і Ватыкана, гэта абсалютна не так. Гэта поўная бязглуздзіца, — заявіў кіраўнік Беларусі. — Мы нічога не мяняем, мы не падлашчваліся ні з каталікамі, ні з праваслаўнымі, ні з іншымі. Мы праводзілі сумленную, шчырую палітыку».

Аляксандр Лукашэнка працягнуў: «Частка нашых грамадзян — гэта католікі, гэта веруючыя людзі. Гэта прынцыповыя людзі, і я паважаю іх пазіцыю».

На думку Лукашэнкі, кожны чалавек павінен сам вызначыцца, па якой дарозе і да якога храму яму ісці. «Я дваццаць гадоў прытрымліваюся гэтай палітыкі, і так будзе заўсёды. Вы хочаце быць католікам? Калі ласка. Хочаце праваслаўным? Не забаронена. Іўдзейскую, мусульманскую прапаведаваць рэлігію, будызм — калі ласка, мы не супраць. Выбірайце любую, мы ніколі не будзем гэтаму перашкаджаць. Не жадаеце ісці ў царкву — не ідзіце. Мы нікога ганяць не будзем і заганяць у царкву не будзем. Чалавек сам павінен вызначыцца».

Звяртаючыся да Апостальскага нунцыя, Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Для вас важна, каб да вас прыйшоў перакананы чалавек, а не проста выпадкам. «Тут — агульначалавечы падыход, Вы яго разумелі, Вы нас у гэтым плане заўсёды падтрымлівалі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?