Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Кіраўнік Беларусі папрасіў перадаць Папу, што чакае сустрэчы з ім. «У нас будзе пра што пагутарыць з гэтым паважаным мною чалавекам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён высока ацаніў дзейнасць Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі: «Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязяў, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю, чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, з яго паездак, заяў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі самых бедных слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама датычна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Вы бачыце, што мы робім усё, каб у нашых католікаў было не горш, чым у іншых.

Гэта і духоўная тэалагічная акадэмія, дзе мы павінны рыхтаваць сваіх святароў (а пакуль італьянцы нам дапамогуць). Мы з вамі ўжо казалі пра гэта. Мы вітаем любога святара, які прыедзе на нашу зямлю, і будзе паважаць наш народ, будзе працаваць у інтарэсах нашай дзяржавы, як гэта вы заўсёды рабілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?