Беларус, які прыехаў у Літву на ровары, хаваў пад адзеннем 200 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведамляе, што 3 снежня з Беларусі на Эйшышскі КПП прыехаў 40-гадовы веласіпедыст. У гэтага грамадзяніна Беларусі ёсць від на жыхарства ў Літве.

Мужчына дэклараваў, што не вязе нічога забароненага. Дакументы ў мужчыны былі ў парадку, аднак ён выклікаў у памежнікаў падазрэнні.

Ён перасоўваўся неяк нязграбна. Памежнікі даставілі яго ў памяшканне і праверылі.

Высветлілася, што ў яго на грудзях, на жываце і на нагах былі замацаваны цыгарэты, іх маскіравала верхняя вопратка. Усяго на ім аказалася 200 пачкаў цыгарэт NZ Gold Superslims.

За адміністрацыйнае правапарушэнне беларусу пагражае штраф у памеры 1448—2896 еўра.

Пасля допыту беларуса адпусцілі. Цыгарэты ў яго канфіскавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?