Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта рэспублікі.

3 снежня міністэрства юстыцыі Грузіі рэкамендавала прэзідэнту краіны пазбавіць Саакашвілі грузінскага грамадзянства, паведаміла міністр юстыцыі Тэя Цулукіані.

Паводле яе слоў, Маргвелашвілі накіравана «заключэнне-рэкамендацыю аб спыненні грамадзянства Грузіі экс-прэзідэнту краіны, а цяпер грамадзяніну Украіны Міхаілу Саакашвілі». «Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінен прыняць прэзідэнт», - дадала яна.

Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі са студзеня 2004 па лістапад 2013 года.

30 мая 2015 г. ён быў прызначаны губернатарам Адэскай вобласці Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?