04.12.2015 / 17:29

«Агінскі спеўны сход» — 9 декабря

Спеўны Сход з задавальненнем далучаецца да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці нашага выбітнага суайчынніка Міхала Клеафаса Агінскага, і з вялікім хваляваннем будзе выконваць яго сусветна вядомыя музычныя творы! 

Дапамагаць нам у гэтым будуць спецыяльна запрошаныя госці - мастацкі кіраўнік Фэста «Год Агінскага ў Залессі», лаўрэат міжнародных конкурсаў, музыка Аляксей Фралоў і ансамбль салістаў «Вытокі». 

Ласкава запрашаем на АГІНСКІ СПЕЎНЫ СХОД.

9 снежня, 19.00—21.00

Прастора «Хто такі Джон Голт?», вул. Шорная 20, памяшканне 1Н (цокальны паверх)

Уваход вольны. 

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера