04.12.2015 / 18:04

«Беларусбанк» выпусціў гістарычна-рамантычны каляндар па-беларуску ФОТА 30

«Канцэпцыя каляндарнай прадукцыі «Беларусбанка» на наступны год заснавана на звароце да мінуўшчыны. Дванаццаць сюжэтаў календара ў фантазійнай стылістыцы фотакалажа ўзнаўляюць прыгожыя рамантычныя легенды з гісторыі нашай краіны.

Візуалізацыя здзейснена праз адлюстраванне ў люстэрку чароўных паненак, вачамі якіх мы бачым тое, што адбывалася стагоддзі таму. Сiвыя паданнi, прыгожыя казкi, яскравыя летапiсы гучных імёнаў, што нарадзiла Беларусь… Такім чынам, наша глыбінная, багатая, пакрытая таямніцамі гісторыя ажывае», — піша «Беларусбанк» у сваім прэс-рэлізе.

Стылістыка рашэння ілюструе повязь часоў, вызначальнасць дня сённяшняга і будучыні праз мінулае. На кожнай старонцы – суправаджальныя тэксты, па крупінках сабраныя з самых розных крыніц. Каляндар вымушае захапляцца адметнасцю беларускай гісторыі і, трэба думаць, натхняе жаданнем больш даведацца, чым жылі нашы продкі.

«Мэта найбуйнейшага банка краіны – не толькі задаваць тон ва ўдасканаленні тэхналогій і фінансавых сэрвісаў, не менш важная місія для нас – зберагчы скарбы, якія не маюць непасрэдных адносін да каштоўнасцей матэрыяльных, – запэўнівае старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Гэта наша дзіўная гісторыя і самабытнасць, наша слаўнае мінулае, гонар за якое напаўняе нас сіламі, упэўненасцю і гатоўнасцю да новых здзяйсненняў і перамог».

Гістарычныя аналы ўтрымліваюць сотні слаўных імёнаў, вобразаў, персанажаў казак, легенд і рэальных падзей, якія несправядліва забытыя. Задача сучаснікаў – адрадзіць і захаваць скарбы мінуўшчыны. У банку лічаць, што для гэтага можна выкарыстоўваць розныя сродкі, у тым ліку каляндарная прадукцыя. Так з'явіўся праект «Адлюстраванне», як сведчанне безумоўнай цікавасці «Беларусбанка» да нацыянальнай гісторыі і культуры.

Канцэпцыю прапанавала крэатыўнае агенцтва «Forte Grey», а рэалiзавала прадакшн-студыя «Partizan Production».

Паглядзець усе фота з подпісамі можна па спасылцы вышэй.

0
алесь / Адказаць
04.12.2015 / 18:29
якасна
0
Неля / Адказаць
04.12.2015 / 19:01
Якi прыгожы каляндар - дужа добрая задумка , а дзе яго набыць ?
0
aviator / Адказаць
04.12.2015 / 19:09
Не куплю.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру