04.12.2015 / 18:43

АПЕК павысіла квоты на здабычу нафты, цана абвалілася да $43 13

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) на сваім пасяджэнні прыняла рашэнне павысіць квоты на здабычу нафты на паўтара мільёна барэляў, да 31,5 мільёна барэляў у суткі. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg. У павялічаны ліміт не ўключаная здабыча Інданезіі.

На фоне гэтага рашэння цана на нафту абвалілася на лонданскай сыравіннай біржы LSE амаль на паўтара даляра на працягу некалькіх хвілін. Да 17:00 марка Brent таргавалася на ўзроўні ледзь вышэй за 43 даляры за барэль.

У папярэдні раз, калі прадстаўнікі краін-экспарцёраў збіраліся ў чэрвені, квота ў 30 млн барэляў была пакінутая без зменаў.

Рашэнне было прынята, нягледзячы на нізкія цэны на нафту, якія ўтрымліваліся ў апошнія некалькі месяцаў. За менш чым паўтара года цэны апусціліся больш чым на 60%.

Пры гэтым варта адзначыць, што фактычная здабыча АПЕК істотна перавышала вызначаны аб'ём квот. Так, у мінулым месяцы краіны арганізацыі здабывалі 31,75 млн бочак у суткі, што нават больш за новы афіцыйны паказчык.

0
Сэ трэ бiен / Адказаць
04.12.2015 / 18:56
Ну вось, усё наадварот чым хацелася АЗС
0
оп-ля / Адказаць
04.12.2015 / 19:52
Слухи о повышении квоты не подтвердились.
0
Филифион / Адказаць
04.12.2015 / 21:40
http://newsru.com/finance/04dec2015/opekrubble.html Что с рублём ? Почему всё валится ?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру