04.12.2015 / 19:06

Іракскія курды назвалі сваімі нафтавозы, якія Мінабароны Расіі прыпісала ІД 7

На апублікаваных расійскім мінабароны здымках відаць аўтацыстэрны, якія перавозяць нафту з іракскага Курдскага аўтаномнага раёна (КАР) у Турцыю, а не машыны групоўкі «Ісламская дзяржава».

Брыфінг Міністэрства абароны РФ. Фота: AP

Пра гэта, як піша выданне Daily Sabah, заявіў старшыня энергетычнага камітэта парламента курдскай аўтаноміі ў Іраку Шэрк Джаўдат.

«Наша міністэрства прыродных рэсурсаў раней аб'явіла, што сотні нафтавозаў дастаўляюць нафту з КАР ў Турцыю. Тлумачэнні Расіі заснаваныя на няслушных крыніцах. Мы катэгарычна не прымаем расійскія абвінавачванні», — заявіў Джаўдат.

2 снежня мінабароны РФ заявіла пра «неабвержныя доказы» датычнасці Турцыі да паставак нафты з тэрыторый, якія кантралююцца ІД. У мінабароны лічаць, што турэцкія ўлады і асабіста прэзідэнт Эрдаган уцягнутыя ў здабычу і перавозку ў Турцыю нафты з раёнаў Сірыі і Іраку, якія кантралююцца ІД.

0
Вася / Адказаць
04.12.2015 / 19:17
Снимки представленные МО россии, якобы доказывающие торговлю нефтью ИГ с Турцией, деланные в 2004 году https://informnapalm.org/16329-genshtab-rf-nashel-benzovozy-ygyl-na-foto-2004-goda http://nn.by/?c=ar&i=161115
0
Справядливая / Адказаць
04.12.2015 / 19:20
Курды курдам рознь: ёсць тыя, хто актыуна супрацоуничаюць з турками. Джаудат и Ко - якраз з таких. У гэтым выпадку няма розницы: турки ци курды Джаудата возяць нафту ад ИГИЛ у Турцыю - видавочна, гэтая нафта льецца на млын тэрарызму. Расии варта апирацца на курдау-аджаланистау.
0
михей / Адказаць
04.12.2015 / 19:53
Справядливая, ______________ Всё равно свинью подложат. Нет там у России друзей.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру