Нерухомасць44

Бударганізацыі Мінска паскардзіліся Лукашэнку на недастатковую загрузку 

ААТ «МАПІД», ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» і КУП «Завод эфектыўных прамысловых канструкцый» звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з праблемай недастатковай загрузкі магутнасцей, няхваткі пляцовак пад будаўніцтва жылля і ўнеслі свае прапановы па паляпшэнні сітуацыі.

Прапановы прадпрыемстваў былі прадметна разгледжаныя сёння кіраўніком дзяржавы пры ўдзеле зацікаўленых бакоў.

«Што яны прапануюць? Дайце нам магчымасць самім будаваць жыллё, недарагое, з рэнтабельнасцю 5 працэнтаў для тых людзей, якія маюць грошы і стаяць на чарзе ў гарвыканкаме», — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 20 снежня знайсці магчымасць для таго, каб прадаставіць прадпрыемствам неабходныя будаўнічыя пляцоўкі, забяспечыць загрузку на поўную магутнасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама сумесна вызначаць спісы жадаючых будаваць такое жыллё. Спосабы могуць быць рознымі, але працэдура павінна быць адкрытай і празрыстай, запатрабаваў ён.

У выніку было прынята прынцыповае рашэнне, якое накіравана на паляпшэнне сітуацыі з будаўніцтвам жылля для жыхароў сталіцы. Мінгарвыканкам на гэты момант ужо вызначыў тры дамы, якія будуць будавацца з улікам прапаноў прадпрыемстваў.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць