Жанчына, якая прымала ўдзел у нападзе ў Сан-Бернардына, прынесла клятву вернасці экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава», заявілі амерыканскія афіцыйныя асобы.

Ташфын Малік пакінула запіс, у якім выказвае падтрымку лідару «Ісламскай дзяржавы», на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», якую яна вяла пад выдуманым імем.

У выніку нападу, здзейсненага мужам і жонкай у Сан-Бернардына, загінулі 14 чалавек і 21 быў паранены. Сама 27-гадовая Малік і яе 28-гадовы муж Саід Рызван Фарук былі забітыя ў перастрэлцы з паліцыяй.

Пры ператрусе ў іх доме быў знойдзены склад зброі, уключаючы выбухоўку і абсталяванне для вырабу бомбаў, розныя віды стралковай зброі і тысячы патронаў.

Паліцыя пакуль не можа назваць матывы стралкоў, але не выключае, што гаворка можа ісці пра тэрарызм.

New York Times піша, што пакуль няма ўказанняў на тое, што ІД наўпрост датычная да нападу. «На дадзены момант мы лічым, што яны радыкалізаваліся самі, і толькі натхняліся ідэямі ІД», — цытуе газета неназванага прадстаўніка ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?