04.12.2015 / 21:43

З 25 снежня стартуе авіярэйс Мінск — Івана-Франкоўск (Букавель)? 2

На сайце reserve.bukovel.com з'явілася інфармацыя пра пачатак авіярэйсаў Мінск — Івана-Франкоўск (на курорт Букавель).

Самалёты будуць лётаць тры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады, пятніцы. 

Вылет з Івана-Франкоўска ў 12.00, з Мінска ў 15.30.

Кошт квітка ад 2 тыс. грыўняў (1,57 млн беларускіх рублёў).

На гэтым тыдні з'явілася інфармацыя, што ў дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі падала акрэдытацыю ўкраінская авіякампанія «Дняпроавія». «Прызначэнні авіяцыйных уладаў Украіны авіякампанія атрымала на два напрамкі: Днепрапятроўск — Мінск і Івана-Франкоўск — Мінск. Але ў дакументах пра акрэдытацыю, якія мы атрымалі, гаворка ідзе толькі пра рэйсы з Днепрапятроўска», — паведаміла тады кансультант дэпартамента Святлана Каленік.

0
Лявон / Адказаць
04.12.2015 / 22:18
Рюськія мабыць будуць" шалець"...? А беларусам і украінцам гэта добра. Грошы у казьне і хуткі рэйс. ДОБРАЯ НАВІНА! Беларус кажа: ПАТРЭБНА УСЕ РАБІЦЬ ТАК, КАБ ЧАЛАВЕКУ БЫЛО Б ДОБРА!
0
Міхась / Адказаць
04.12.2015 / 23:40
А ці ёсць інфармацыя колькі прыблізна працягласць палёту?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру